Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

асцерага́цца, ✂; незак.

Берагчыся, засцерагаць сябе ад каго-, чаго-н., пазбягаць чаго-н.

  • А. прастуды.

|| зак. асцерагчыся, ✂.

асцерагчы́, ✂; зак.

Перасцерагчы, папярэдзіць.

  • А. сябра.

|| незак. асцерагаць, ✂.

асцё, ✂, н., зб.

Доўгія тонкія асцюкі на каласах жыта, ячменю, пшаніцы.

|| прым. асцёвы, ✂.

асцю́к, ✂, м.

Доўгі тонкі вусік на каласах жыта, ячменю, пшаніцы.

  • Ячменныя асцюкі.

|| прым. асцюковы, ✂.

асцюкава́ты, ✂.

Багаты на асцюкі, з асцюкамі.

  • А. ячмень.

|| наз. асцюкаватасць, ✂.

асцяро́га, ✂, ж.

Асцярожныя адносіны да каго-, чаго-н., ахоўныя меры, каб папярэдзіць якую-н. нечаканасць.

  • Ішлі з асцярогай.

асцяро́жлівы, ✂.

Тое, што і асцярожны.

|| наз. асцярожлівасць, ✂.

асцяро́жнічаць, ✂; незак. (разм.).

Дзейнічаць з асцярогай, быць асцярожным.

  • Яна надта асцярожнічае.

асцяро́жны, ✂.

Уважлівы, акуратны; які дзейнічае з асцярогай.

  • А. стук у дзверы.
  • Асцярожна! (прысл.; будзь уважлівым, пагражае небяспека).

|| памянш. асцярожненькі, ✂.

|| наз. асцярожнасць, ✂.