Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аскаба́лак, ✂, м. (разм.).

Кавалак, абломак, асколак чаго-н.

  • А. дрэва.

|| прым. аскабалкавы, ✂.

аскарбі́навы, ✂:

  • аскарбінавая кіслата — вітамін С, які ўдзельнічае ў акісляльных і аднаўленчых працэсах у арганізме.

аске́т, ✂, м.

Чалавек, які вядзе аскетычнае жыццё.

аскеты́зм, ✂, м.

Строгі ўклад жыцця з адмаўленнем ад матэрыяльных выгод, жыццёвых уцех.

  • Сярэдневяковы а.

|| прым. аскетычны, ✂.

асклюдава́ць, ✂; зак.

Тое, што і абсклюдаваць.

|| незак. асклюдоўваць, ✂.

аско́лак, ✂, м.

Востры кавалак чаго-н. разбітага.

  • Асколкі шкла.
  • А. мінулага (перан. пра тое, што засталося ад мінулага).

|| прым. асколачны, ✂.

  • Асколачная бомба.

аско́ма, ✂, ж.

Вяжучае абвостранае адчуванне ў роце ад чаго-н. кіслага.

  • А. на зубах ад кіслых яблыкаў.
  • Нагнаць (набіць) аскому (таксама перан. надта надакучыць).

аскрэ́бці, ✂; зак.

Тое, што і абскрэбці.

|| незак. аскрабаць, ✂ і аскрэбваць, ✂.

аску́бці, ✂; зак.

Тое, што і абскубці.

|| незак. аскубаць, ✂ і аскубваць, ✂.