Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

астало́п, , м. (разм. лаянк.)

Дурань, балван, боўдзіла.

асталява́цца, ; зак. (разм.).

Пасяліцца, трывала ўладкавацца, абжыцца дзе-н.

  • А. на новым месцы.

|| незак. асталёўвацца, .

аста́нкі, (высок.).

Цела нябожчыка або тое, што засталося ад яго цела; прах.

аста́так, , м.

  1. Частка чаго-н., якая засталася як лішак; рэшта.

    • А. матэрыі.
    • Астаткі абеду.
  2. мн. Тое, што яшчэ збераглося, уцалела.

    • Расло некалькі бяроз — астаткі даўнейшых прысад.
  3. мн. Адходы якога-н. вытворчага працэсу.

    • Нафтавыя астаткі.
  4. Апошняя частка, астача чаго-н.

    • А. жыцця.

  • Да (без) астатку — поўнасцю, цалкам.

|| прым. астаткавы, .

аста́тні, .

Які яшчэ астаўся ў наяўнасці звыш дадзенага; іншы, апошні.

  • Узяць астатнія рэчы.
  • Хутка падышлі і астатнія (наз.).
  • З астатніх сіл стараўся.

аста́цца, ; зак.

Тое, што і застацца.

  • Астацца без рук (разм.) — знемагчыся ад работы рукамі.

  • Астацца з носам (разм.) — пацярпець няўдачу.

  • Астацца ў дурнях (разм.) — аказацца падманутым.

  • Астацца ў адной кашулі (разм.) — страціць усё ў выніку пажару.

|| незак. аставацца, .

аста́ча, , ж.

  1. Тое, што асталося пасля аддзялення часткі; рэшта, рэшткі чаго-н.

  2. У матэматыцы: велічыня, якая атрымліваецца пры адыманні ад дзялімага здабытку дзельніка на цэлую дзель.

    • Шэсць дзеліцца на два без астачы.

  • Без астачы — цалкам, поўнасцю.

а́стма, , ж.

Прыступы задышкі ў выніку хваробы сэрца або бронхаў.

  • Бранхіяльная а. (спазмы бронхаў).

|| прым. астматычны, .

астма́тык, , м.

Хворы на астму.

|| ж. астматычка, .

асто́йлівасць, , ж. (спец.).

Здольнасць судна плаваць, захоўваючы стан раўнавагі.

  • А. карабля.