Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

асо́ба, , ж.

  1. Асобны чалавек у грамадстве, індывідуум.

    • Роля асобы ў гісторыі.
    • Давераная а.
    • Дзеючая а. (персанаж у тэатры).
  2. Чалавек, які трымае сябе важна, ганарліва; персона.

    • Дзядзька наш — а.!
  3. Сукупнасць уласцівасцей пэўнага чалавека, яго характару, паводзін і пад.

    • Усебаковае развіццё асобы.
  4. Часцей пра жанчыну, калі не хочуць называць яе імя.

    • Званіла адна а.
  5. Граматычная катэгорыя, якая паказвае аднесенасць да таго, хто гаворыць (першая асоба), з кім гаворыць (другая асоба) ці да таго, хто не з’яўляецца ні тым, хто гаворыць, ні субяседнікам (ці да неадушаўлёнага прадмета) (трэцяя асоба).

    • Асобы дзеяслова.

  • Зацікаўленая асоба — асоба, якая мае інтэрас да якой-н. справы.

  • Службовая асоба — асоба, якая займае пасаду ў дзяржаўнай установе.

|| прым. асабовы, .

  • А. займеннік.

асо́біна, , ж. (кніжн.).

Асобны арганізм, які існуе самастойна; індывідуум.

  • А. мужчынскага полу.
  • Разнастайнасць асобін расліннага свету.

асо́бны, .

  1. Адасоблены, самастойны.

    • Асобнае памяшканне.
    • Ён жыве асобна (прысл.) ад бацькоў.
  2. Некаторы, адзінкавы.

    • Асобныя заўвагі.

асо́бы, .

  1. Які мае спецыяльныя функцыі, спецыяльнае прызначэнне.

    • А. аддзел.
    • Асобае даручэнне.
  2. Адметны, не падобны да іншых, асаблівы.

    • Асобая думка.

асо́т, , м.

Калючая расліна, пустазелле.

|| прым. асотавы, .