асоба назоўнік | жаночы род
-
Асобны чалавек у грамадстве, індывідуум.
- Роля асобы ў гісторыі.
- Давераная а.
- Дзеючая а. (персанаж у тэатры).
-
Чалавек, які трымае сябе важна, ганарліва; персона.
- Дзядзька наш — а.!
-
Сукупнасць уласцівасцей пэўнага чалавека, яго характару, паводзін і пад.
- Усебаковае развіццё асобы.
-
Часцей пра жанчыну, калі не хочуць называць яе імя.
- Званіла адна а.
-
Граматычная катэгорыя, якая паказвае аднесенасць да таго, хто гаворыць (першая асоба), з кім гаворыць (другая асоба) ці да таго, хто не з’яўляецца ні тым, хто гаворыць, ні субяседнікам (ці да неадушаўлёнага прадмета) (трэцяя асоба).
- Асобы дзеяслова.
Зацікаўленая асоба — асоба, якая мае інтэрас да якой-н. справы.
Службовая асоба — асоба, якая займае пасаду ў дзяржаўнай установе.
|| прыметнік: асабовы.
- А. займеннік.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)