Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

папрапускаць, ; зак.

  1. Прапусціць усіх, многіх або ўсё, многае, даць прайсці, праехаць усім, многім.

    • П. пешаходаў.
  2. Прасунуць, працягнуць праз што-н. усё, многае.

    • П. правады праз адтуліны.
  3. Зрабіць многа пропускаў.

    • П. радкі верша.

папраразаць, ; зак.

Прарэзаць што-н. у многіх месцах, прарэзаць усё, многае.

  • П. абрус.
  • П. праёмы для акон.

папрарываць1, ; зак.

  1. Прарваць што-н. у многіх месцах, прарваць усё, многае.

  2. Зрабіць пасадкі чаго-н. радзейшымі.

    • П. буракі.

папрарываць2, ; зак.

Лопнуць пасля нагнаення — пра ўсё, многае.

  • Скулы папрарывалі.

папрарываць3, ; зак.

Прарыць лычом у многіх месцах (пра жывёл).

папрасвідроўваць, ; зак.

Прасвідраваць усё, многае.

  • П. дзіркі.

папрасоўваць, ; зак.

Прасунуць, прадзець у што-н. усё, многае.

папрастрэльваць, ; зак.

Прастрэліць што-н. у многіх месцах, прастрэліць усё, многае.

папрастуджвацца, ; зак.

Прастудзіцца — пра ўсіх, многіх.

папрастуджваць, ; зак.

Прастудзіць усіх, многіх ці ўсё, многае.

  • П. дзяцей.
  • П. вушы.