Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паповіч, ✂, м. (разм.).

Сын папа; чалавек, які паходзіць з духоўнага роду.

папойка, ✂, ж. (разм.).

Гулянка з багатай выпіўкай, п’янка.

папомніць, ✂; зак.

Надоўга запомніць (што-н. непрыемнае).

  • Папомніш, як з такімі звязвацца.

папоўна, ✂, ж. (разм.).

Дачка папа.

папоўначы, прысл.

Пасля 12 гадзін ночы.

папоўніцца, ✂; зак.

Стаць паўнейшым, павялічыцца.

  • Атрад папоўніўся новымі байцамі.

|| незак. папаўняцца, ✂.

папоўніцы, прысл. (разм.).

На поўны рот, прагна (есці).

  • Умінаць п. хлеб.

папоўніць, ✂; зак.

Павялічыць дабаўленнем новага да чаго-н., што ёсць.

  • П. роту байцамі.
  • П. свае веды.

|| незак. папаўняць, ✂.

|| наз. папаўненне, ✂.

папрабіваць, ✂; зак.

  1. Прабіць, праламаць што-н. у многіх месцах; прайсці праз што-н. з сілай — пра ўсё, многае.

    • П. палонкі.
    • Крыніцы папрабівалі пясок.
  2. Пракалоць чым-н. вострым усё, многае.

    • П. ногі на цвікі.

паправальвацца, ✂; зак.

Праваліцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • Коні паправальваліся ў балота.
  • П. на ўступных экзаменах.