Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

папіхіч, ✂, м. (разм.).

Чалавек, якім панукаюць, зняважліва распараджаюцца.

папіць, ✂; зак.

Тое, што і выпіць.

  • П. малака.

папка, ✂, ж.

Вокладка з кардону, скуры і пад. для папер.

  • П. для спраў.

|| памянш. папачка, ✂.

|| прым. папачны, ✂.

паплавок, ✂, м.

  1. Лёгкі плаваючы прадмет, які прымацоўваецца да лёскі, да сеткі або трымаецца на якары.

    • П. вудачкі.
    • П. невада.
  2. Прыстасаванне, якое выкарыстоўваецца для надання плывучасці чаму-н. (род лодкі, прагумаваны мех, надзьмуты ветрам і пад.).

    • Мост на паплаўках.

|| прым. паплавочны, ✂ і паплаўковы, ✂.

паплесціся, ✂; зак.

Пайсці, не спяшаючыся або з намаганнем.

паплеціна, ✂, ж.

Прут, якім прымацоўваецца салома да латаў пры крыцці страхі.

паплечнік, ✂, м.

Таварыш па справе, саратнік.

  • Паплечнікі па барацьбе.

|| ж. паплечніца, ✂.

паплёт, ✂, м., зб.

Пруты, пры дапамозе якіх салома прывязваецца да латаў пры крыцці страхі саломай.

паплін, ✂, м.

Шаўковая, паўшаўковая або баваўняная тканіна з дробным папярочным рубчыкам.

|| прым. паплінавы, ✂.

паплысці, ✂ і паплыць, ✂; зак.

Пачаць плысці, пусціцца ўплаў.

  • Лодка паплыла ўніз па рацэ.
  • Паплылі гады за гадамі (перан.).