Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паперакручваць, ; зак.

Перакруціць усё, многае.

паперакрэсліваць, ; зак.

Перакрэсліць усё, многае.

  • П. старонкі.

паперакусваць, ; зак.

Перакусіць усё, многае (гл. перакусіць у 1 знач.).

папералазіць, ; зак.

Пералезці — пра ўсіх, многіх.

  • П. цераз плот.

папералятаць, ; зак.

Пералятаць — пра ўсіх, многіх.

  • Куры папераляталі цераз плот.

папераменна, прысл.

Змяняючы адзін другога, па чарзе.

  • Чытаць п.

папераніцоўваць, ; зак.

Пераніцаваць усё, многае.

  • П. адзенне.

папераносіць, ; зак.

Перанесці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. дровы пад павець.

паперапальваць, ; зак.

Перапаліць усё, многае.

паперапаўзаць, ; зак.

Перапаўзці — пра ўсіх, многіх.

  • Чэрві паперапаўзалі з дрэў на сцяну.
  • Па-пластунску п. дарогу.