Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

павышаны, ✂.

Больш высокі, вышэйшы за нармальны; павялічаны, палепшаны.

  • Павышаная тэмпература.
  • Гаварыць павышаным тонам.
  • Павышаныя абавязацельствы.

павышэць, ✂; зак.

Зрабіцца вышэйшым.

  • Хлопчык за лета значна павышэў.

павыядаць, ✂; зак.

Выесці што-н. у многіх месцах або ўсё, многае.

  • П. начынку з пірагоў.

павыязджаць, ✂; зак.

Выехаць адкуль-н. — пра ўсіх, многіх.

  • Іх родзічы павыязджалі адгэтуль.

павязаць, ✂; зак.

  1. Склаўшы разам, звязаць усё, многае.

    • П. адзенне ў клункі.
  2. Звязаць рукі і ногі ўсім, многім.

    • П. бандытаў.
  3. Надзеўшы на што-н., завязаць.

    • П. галаву хусткай.
  4. Вязаць што-н. некаторы час.

    • За дзень павязалі ўсе снапы.

|| незак. павязваць, ✂.

павязка, ✂, ж.

  1. Кавалак тканіны, які носяць на рукаве і пад.

    • Жалобная п.
  2. Бінт ці іншы матэрыял, якім закрыта, завязана параненае месца або які дапамагае ўтрымліваць частку цела ў патрэбным становішчы.

    • Налажыць павязку на рану.
    • Гіпсавая п.

|| прым. павязачны, ✂.

павялічыцца, ✂; зак.

Стаць большым (па аб’ёму, колькасці і пад.).

  • Павялічыўся выпуск прадукцыі.
  • Попыт павялічыўся.

|| незак. павялічвацца, ✂.

|| наз. павелічэнне, ✂.

павялічыць, ✂; зак.

Зрабіць большым (па аб’ёму, колькасці і пад.).

  • П. выпуск прадукцыі.
  • П. плошчу пасеваў.

|| незак. павялічваць, ✂.

|| наз. павелічэнне, ✂.

павянуць, ✂; зак.

Звянуць — пра ўсё, многае.

  • Кветкі павялі.

павярнуцца, ✂; зак.

  1. Вярчальным рухам, варочаючыся, змяніць напрамак, становішча.

    • П. кругом.
    • П. на другі бок.
    • Ключ павярнуўся ў замку.
  2. перан. Атрымаць нечаканае развіццё.

    • Справа павярнулася не так, як чакалі.

|| незак. паварочвацца, ✂.

|| наз. паварот, ✂.