Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пабуджаць, ✂; незак. (кніжн.).

Выклікаць жаданне рабіць што-н., прымушаць да чаго-н.

  • П. да высакародных паводзін.
  • П. дзейнічаць.

пабудка, ✂, ж. (спец.).

Сігнал да абуджэння.

  • Ранішняя п.

пабудова, ✂, ж.

  1. гл. будаваць.

  2. Будова (у 1 знач.); структура, канструкцыя.

    • П. сказа.
    • Жалезабетонная п.
  3. Вучэнне, тэорыя, сістэма разважанняў (кніжн.).

    • Лагічныя пабудовы.

пабываць, ✂; зак.

  1. Паездзіць, пахадзіць (па многіх месцах).

    • П. на Каўказе і ў Крыме.
  2. Пабыць, пажыць дзе-н.

    • П. на поўдні.
  3. Зайсці куды-н., наведаць каго-, што-н.

    • П. у бацькоў.

пабыць, ✂; зак.

Прабыць некаторы час дзе-н.

  • П. у горадзе тры дні.
  • Пабудзь у нас.

пабягушкі, ✂:

  • на пабягушках (разм.) — для дробных паслуг, на пасылках.

  • Хлопчык быў у іх на пабягушках.

пабяляны, ✂.

Пакрыты ўнутры белай палівай, эмаллю, эмаліраваны.

  • П. чыгун.

пава, ✂, ж.

Самка паўліна.

|| прым. павіны, ✂.

павабны, ✂.

Які вабіць да сябе, прывабны.

  • Павабная знешнасць.
  • Павабная ўсмешка.

|| наз. павабнасць, ✂.

павага, ✂, ж.

Пачцівыя адносіны, выкліканыя прызнаннем чыіх-н. высокіх якасцей, заслуг.

  • Выхоўваць павагу да старэйшых.
  • Карыстацца павагай.