Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

папакасіць, і папакошваць, ; зак. (разм.).

Пакасіць доўга, неаднаразова.

  • За апошнія гады папакасіў (-кошваў) розных траў.

папакрадаць, і папакрадваць, ; зак. (разм.).

Красці многа, неаднаразова; пакрасці многа каго-, чаго-н.

  • Колькі ў той год папакралі (папакрадалі, папакрадвалі) коней!

папакрасці, ; зак. (разм.).

Красці многа, неаднаразова; пакрасці многа каго-, чаго-н.

  • Колькі ў той год папакралі (папакрадалі, папакрадвалі) коней!

папакруціцца, і папакручвацца, ; зак. (разм.).

Круціцца доўга, неаднаразова.

  • Прыйшлося нам тады п.

папакутаваць, ; зак.

Пакутаваць некаторы час.

  • Папакутаваў у палоне небарака.

папалавіць, і папалоўліваць, ; зак. (разм.).

Лавіць доўга, неаднаразова; палавіць многа каго-, чаго-н.

  • П. рыбкі.

папалазіць, і папалажваць, ; зак.

Лазіць доўга, неаднаразова.

  • П. па гарах.

папалам, прысл.

На дзве роўныя часткі; з дзвюх роўных частак.

  • Падзяліць маёмасць п.

папаліць, ; зак.

Спаліць усё або многае.

  • Хаты папалілі фашысцкія карнікі.

папалохаць, ; зак.

Злёгку напалохаць, папужаць.