Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пападтыкаць, ; зак.

Падаткнуць усё, многае.

пападціраць, ; зак.

Падцерці ўсё, многае.

  • П. лужыны на падлозе.

пападцягваць, ; зак.

Падцягнуць усіх, многіх ці ўсё, многае.

  • П. папружкі.

папаездзіць, ; зак. (разм.).

Ездзіць доўга, неаднаразова.

  • За жыццё давялося папахадзіць і п. у розныя гарады.

папаесці, і папаядаць, ; зак. (разм.).

Есці доўга, неаднаразова; з’есці многа чаго-н.

  • Ну мы і папаелі ў гасцях!

папазбіраць, і папазбірваць, ; зак. (разм.).

Збіраць доўга, неаднаразова; сабраць многа чаго-н.

  • Вось тут мы грыбоў папазбіралі (папазбірвалі).

папаздзекавацца, ; зак. (разм.).

Здзекавацца доўга, неаднаразова.

  • Беднае хлапчанё, папаздзекаваліся з яго людзі.

папазніцца, ; зак. (разм.).

Спазніцца — пра ўсіх, многіх.

  • З-за электрычкі многія папазніліся на работу.

папайя, , ж.

Трапічнае дрэва з жаўтавата-зялёнымі пладамі, якія нагадваюць дыню.

папакалець, ; зак. (разм.).

Калець доўга, неаднаразова.

  • П. на холадзе.