Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пападклейваць, ✂; зак.

Падклеіць усё, многае.

  • П. старонкі ў кніжцы.

пападкочваць, ✂; зак.

Падкаціць усё, многае (гл. падкаціць у 1 знач.).

  • П. бярвенне да сцяны.

пападкрэсліваць, ✂; зак.

Падкрэсліць усё, многае.

  • П. складаныя словы ў сказе.

пападкурчваць, ✂; зак.

Падкурчыць (ногі) — пра усіх, многіх.

  • П. ногі.

пападпісваць, ✂; зак.

Падпісаць усё, многае або усіх, многіх.

  • П. заявы на адпачынак.

пападпяразвацца, ✂; зак.

Падперазацца — пра ўсіх, многіх.

пападпяразваць, ✂; зак.

Падперазаць усіх, многіх або ўсё, многае.

пападрыжаць, ✂; зак. (разм.).

Дрыжаць доўга, неаднаразова.

  • П. на марозе.

пападсоўваць, ✂; зак.

Падсунуць многае пад што-н.

  • П. скрынкі пад шафу.

пападсцілаць, ✂; зак.

Падаслаць усіх, многіх, усё, многае або ўсім, многім.