Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

параспускаць, ✂; зак.

Распусціць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. вучняў на канікулы.
  • П. косы.
  • П. старыя світары.

параспухаць, ✂; зак.

Распухнуць — пра ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

  • Параспухалі ногі.

параспырскваць, ✂; зак.

Распырскаць усё, многае.

  • П. адэкалон.

параспяразвацца, ✂; зак.

Расперазацца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

параспяразваць, ✂; зак.

Расперазаць усё, многае або ўсіх, многіх.

парассаджвацца, ✂; зак.

Рассесціся — пра ўсіх, многіх (гл. рассесціся ў 1 і 2 знач.).

  • Госці парассаджваліся вакол стала.

парассаджваць, ✂; зак.

Рассадзіць усіх, многіх ці ўсё, многае.

  • П. буракі.

парасскубаць, ✂ і парасскубваць, ✂; зак.

Расскубці ўсё, многае.

парассоўвацца, ✂; зак.

Рассунуцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

  • Частаколіны падгнілі і парассоўваліся.

парассоўваць, ✂; зак.

Рассунуць усё, многае або ўсіх, многіх.