Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

палягчаць, ✂; зак.

Вылегчаць, кастрыраваць усіх, многіх.

палягчэнне, ✂, н.

  1. гл. палегчыць.

  2. Стан лёгкасці, вызвалення ад чаго-н.

    • Адчуць некаторае п.

паляжаць, ✂; зак.

Прабыць некаторы час лежачы.

  • П. пасля абеду.

палякі, ✂, м.

Заходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Польшчы.

|| ж. полька, ✂.

|| прым. польскі, ✂.

паляна, ✂, ж.

Невялікая, адкрытая прастора сярод лесу, хмызняку.

|| памянш. палянка, ✂ і паляначка, ✂.

паляндвіца, ✂, ж.

Мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі свіной тушы каля хрыбта, якое вэндзяць або вяляць.

|| прым. паляндвічны, ✂.

  • Паляндвічная выразка.

палярнік, ✂, м.

Удзельнік палярных экспедыцый, работнік палярных станцый.

|| ж. палярніца, ✂.

палярны, ✂.

  1. Які мае адносіны да полюса (у 1 і 2 знач.), звязаны з дзейнасцю на полюсе, каля полюса.

    • П. клімат.
    • Палярная станцыя.
    • Палярныя групы атамаў.
  2. перан. Цалкам супрацьлеглы каму-, чаму-н. (кніжн.).

    • Палярныя погляды.

|| наз. палярнасць, ✂.

палярына, ✂, ж.

Накідка на плечы, якая звычайна трохі не даходзіць да пояса, а таксама верхняя частка паліто, сукенкі ў форме такой накідкі.

  • Паліто з палярынай.

|| прым. палярынны, ✂.

палясоўшчык, ✂, м.

Лясны вартаўнік, ляснік.

|| прым. палясоўшчыцкі, ✂.