Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

закурэць1, ; зак.

Пакрыцца сажай, задыміцца ​1.

  • Сцены ў лазні закурэлі.

закурэць2, ; зак.

Пачаць курэць.

  • Галавешка закурэла.

закусаць, ; зак. (разм.).

Скусаць, замучыць укусамі.

  • Закусалі камары.

закусачная, , ж.

Род сталовай, у якой падаюць проста згатаваныя, звычайна халодныя стравы.

закусіць1, ; зак.

Моцна захапіць зубамі.

  • З. губу.
  • З. цуглі.

|| незак. закусваць, .

закусіць2, ; зак.

  1. што, чым і без дапаўнення.

    • Заесці выпітае (віно, гарэлку і пад.).
  2. Крыху паесці, перакусіць перад дарогай (разм.).

|| незак. закусваць, .

|| наз. закусванне, і закуска, .

закуска, , ж.

  1. гл. закусіць ​2.

  2. мн. -сак. Ежа, страва, якой закусваюць.

    • Халодныя закускі.
    • На закуску (таксама перан. пад канец, у заключэнне; разм.).

|| прым. закусачны, .

закусь, , ж. (разм.).

Тое, што і закуска (у 2 знач.).

закутак, , м.

  1. Цёмны, цесны вугал, куток.

  2. перан. Глухое, аддаленае ад культурных цэнтраў месца.