Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

панамываць, ; зак.

  1. чаго. Намыць, памыць вялікую колькасць чаго-н.

    • П. бялізны.
  2. чаго і што. Нанесці хвалямі многа чаго-н.

    • П. дамбы.
  3. чаго. Здабыць у вялікай колькасці.

    • П. золата.

панамярзаць, ; зак.

Намерзнуць у вялікай колькасці або ў многіх месцах.

  • Панамярзала лёду каля калодзежа (безас.).

пананізваць, ; зак.

Нанізаць адно за другім усё, многае ці ўсіх, многіх.

  • П. пацеркі на нітку.

пананосіць, і пананошваць, ; зак.

  1. чаго. Прынесці за некалькі прыёмаў многа чаго-н.

    • П. дроў да печы.
  2. чаго. Сваім рухам нанесці многа чаго-н., утварыць што-н.

    • Вецер пананосіў лісця ў сенцы.
  3. што і чаго. Нанесці на паперу, карту, схему ўсё, многае.

    • П. населеныя пункты на карту.

панапаўзаць, ; зак.

Напаўзці куды-н. у вялікай колькасці.

  • Панапаўзала мурашак на хлеб.

панапівацца, ; зак.

Напіцца — пра ўсіх, многіх.

  • Дзеці панапіваліся малака.

панапісваць, ; зак.

Напісаць вялікую колькасць чаго-н.; напісаць у многіх месцах або на многіх прадметах.

  • П. пісьмы знаёмым.

панаплятаць, ; зак.

Наплесці вялікую колькасць чаго-н.

  • П. вянкоў.

панапякаць, ; зак.

Напячы многа чаго-н.

  • П. рознага печыва.

панарабляць, ; зак.

Нарабіць, вырабіць вялікую колькасць чаго-н.

  • П. цацак з гліны.