Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паўцякаць, ; зак.

Уцячы — пра ўсіх, многіх.

  • Палонныя паўцякалі з лагера.

паўшар’е, , н.

  1. Палавіна шара, а таксама прадмет такой формы.

    • Левае п. галаўнога мозга.
  2. Адна з палавін зямнога шара ці нябеснай сферы.

    • Паўднёвае п.

паўшчуваць, ; зак.

Пажурыць, падакараць каго-н. з выхаваўчай мэтай.

  • Панас паўшчуваў сына за паводзіны ў школе.

паўшчэмлівацца, ; зак.

Ушчаміцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

паўшчэмліваць, ; зак.

Ушчаміць усіх, многіх або ўсё, многае.

паўядацца, ; зак.

Уесціся — пра ўсё, многае.

  • Фарба паўядалася ў рукі.
  • Аборы паўядаліся ў ногі.