Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паспытаць, ; зак.

  1. Пакаштаваць, паспрабаваць на смак.

    • П. кураціны.
  2. перан. Зведаць у жыцці, на практыцы (разм.).

    • П. на сваёй скуры што-н. (пераканацца ў чым-н. на сваім вопыце; разм.).

паспяваць1, ; зак.

Правесці які-н. час спяваючы.

  • П. песні.

паспяваць2, ; незак.

  1. гл. паспець.

  2. Тое, што і спець (разм.).

    • Збожжавыя паспяваюць да жніўня.

паспяваць3, ; незак.

  1. гл. паспець.

  2. Добра вучыцца, паспяхова займацца вучэбнымі прадметамі.

    • Не паспявае па матэматыцы.

паспяховасць, , ж.

  1. гл. паспяховы.

  2. Ступень засваення вучнямі ведаў.

    • Павысіць п.
    • Высокая п. навучэнцаў.

паспяховы, .

Які заключае ў сабе поспех, удалы.

  • Паспяховае асваенне тэхнікі.
  • Паспяхова (прысл.) выканаць абавязацельствы.

|| наз. паспяховасць, .

пасрэднасць, , ж.

  1. гл. пасрэдны.

  2. Пасрэдны, бяздарны чалавек.

пасрэднік, , м.

Асоба ці арганізацыя, пры ўдзеле якіх вядуцца перагаворы паміж бакамі.

|| ж. пасрэдніца, .

|| прым. пасрэдніцкі, .

пасрэдніцтва, , н.

Садзейнічанне пагадненню, здзелцы паміж бакамі.

  • П. пры куплі.

|| прым. пасрэдніцкі, .

пасрэднічаць, ; незак.

Займацца пасрэдніцтвам, быць пасрэднікам.

  • П. у канфлікце.