Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

палюбоўнік, , м.

Мужчына, які знаходзіцца ў пазашлюбнай сувязі з жанчынай.

палюбоўніца, , ж.

Жанчына, якая знаходзіцца ў пазашлюбнай сувязі з мужчынам.

палюбоўны, .

Заснаваны на ўзаемнай згодзе, дружалюбны, мірны.

  • Палюбоўная здзелка.
  • Дамовіліся палюбоўна (прысл.).

палюляць, ; зак.

Правесці які-н. час, люляючы, калышучы.

  • П. дзіця.

паля, , ж.

Бервяно, брус, забіты ў грунт для апоры ў збудаваннях.

  • Забіваць палі.
  • Мост на палях.

|| прым. палевы, .

паляванне, , н.

Пошукі і высочванне звяроў, птушак з мэтай знішчэння (на каго-што) або лоўлі (за кім).

  • П. на ваўкоў.
  • П. за перапёлкамі.
  • П. за варожым снайперам (перан.).

|| прым. паляўнічы, .

  • Паляўнічае таварыства.
  • П. сабака.
  • П. промысел.

паляваць, ; незак.

  1. на каго, каго, за кім і без дапаўнення. Займацца паляваннем.

    • П. на ваўкоў.
    • Ён паляваў мядзведзя.
    • П. за перапёлкамі.
    • П. за варожым разведчыкам (перан.).
  2. перан., за кім-чым або на што. Старацца раздабыць, атрымаць, украсці што-н. (разм.).

    • П. за рэдкай кнігай.
  3. Знаходзіцца ў стане цечкі (пра жывёлу; спец.).

палявод, , м.

Спецыяліст па паляводству.

паляводства, , н.

Развядзенне палявых сельскагаспадарчых культур, а таксама навука аб палявых культурах.

|| прым. паляводчы, .

палявы, .

  1. гл. поле.

  2. Які знаходзіцца або які робіцца ў полі (не ў садзе, не ў лесе, не ў гарах).

    • Палявыя травы.
    • Палявая мыш.
    • Палявыя работы.
  3. Які мае адносіны да баявых дзеянняў, паходны.

    • Палявая артылерыя.
    • Палявая пошта.
    • П. статут.
    • Палявая форма.