Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паляна, , ж.

Невялікая, адкрытая прастора сярод лесу, хмызняку.

|| памянш. палянка, і паляначка, .

паляндвіца, , ж.

Мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі свіной тушы каля хрыбта, якое вэндзяць або вяляць.

|| прым. паляндвічны, .

  • Паляндвічная выразка.

палярнік, , м.

Удзельнік палярных экспедыцый, работнік палярных станцый.

|| ж. палярніца, .

палярны, .

  1. Які мае адносіны да полюса (у 1 і 2 знач.), звязаны з дзейнасцю на полюсе, каля полюса.

    • П. клімат.
    • Палярная станцыя.
    • Палярныя групы атамаў.
  2. перан. Цалкам супрацьлеглы каму-, чаму-н. (кніжн.).

    • Палярныя погляды.

|| наз. палярнасць, .

палярына, , ж.

Накідка на плечы, якая звычайна трохі не даходзіць да пояса, а таксама верхняя частка паліто, сукенкі ў форме такой накідкі.

  • Паліто з палярынай.

|| прым. палярынны, .

палясоўшчык, , м.

Лясны вартаўнік, ляснік.

|| прым. палясоўшчыцкі, .

палятаць, ; зак.

  1. Прабыць некаторы час у палёце.

  2. Пабегаць да стомы (разм.).

    • Хлапчукі паляталі, паляталі ды змагліся.

паляўніцтва, , н.

Занятак паляваннем.

паляўнічы, , м.

Той, хто займаецца паляваннем.

паляцець, ; зак.

  1. гл. ляцець.

  2. Пачаць ляцець.