Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

палоннік, ✂, м. (разм.).

Тое, што і палонны.

|| ж. палонніца, ✂.

|| прым. палонніцкі, ✂.

палонны, ✂.

Які знаходзіцца ў палоне.

  • П. салдат.
  • Узяць многа палонных (наз.).

палопацца, ✂; зак.

Лопнуць (пра многія прадметы).

  • Шклянкі палопаліся.

палоса, ✂, ж.

Тое, што і паласа.

|| памянш. палоска, ✂.

палотнішча, ✂, н.

Адрэзак тканіны на ўсю шырыню сатканага кавалка.

  • Стол прэзідыума быў накрыты чырвоным палотнішчам.
  • П. сцяга.

палохацца, ✂; незак.

Даходзіць да стану страху, баяцца.

|| зак. спалохацца, ✂ і напалохацца, ✂.

палохаць, ✂; незак.

Наводзіць страх, боязь.

|| зак. спалохаць, ✂ і напалохаць, ✂.

|| наз. палоханне, ✂.

палоць, ✂; незак.

Ачышчаць ад пустазелля або выдаляць яго адкуль-н.

  • П. грады.
  • П. макрыцу.

|| зак. выпалаць, ✂.

|| наз. поліва, ✂.

|| прым. палольны, ✂.

палтус, ✂, м.

Паўночная прамысловая рыба сямейства камбалавых.

|| прым. палтусавы, ✂.

палуба, ✂, ж.

Гарызантальнае перакрыцце ў корпусе судна.

  • Верхняя, ніжняя п.
  • Выйсці з каюты на палубу.

|| прым. палубны, ✂.