Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

самец, , м.

  1. Асобіна жывёлы мужчынскага полу.

  2. Пра празмерна падкага да жанчын мужчыну.

самка, , ж.

  1. Асобіна жывёлы жаночага полу.

  2. Пра празмерна пажадлівую жанчыну.

самкнуцца, ; зак.

  1. Злучыцца, стаць шчыльным.

    • Шарэнгі самкнуліся.
  2. Пра вочы, губы і пад.: заплюшчыцца, стуліцца.

    • Вусны самкнуліся.

|| незак. змыкацца, .

самкнуць, ; зак.

  1. Злучыць шчыльна адно з адным, зрабіць суцэльным.

    • С. ножкі цыркуля.
    • С. шарэнгі.
  2. Пра вочы, губы і пад.: заплюшчыць, стуліць.

    • Ледзь самкнула вочы — будзільнік зазвінеў.

|| незак. змыкаць, .

|| наз. змыканне, .

самлелы, .

  1. Які страціў прытомнасць.

  2. Здранцвелы, сшэрхлы.

    • Самлелая рука.
  3. Знясілены ад працы, спёкі і пад.

самнамбула, , ж.

Хворы на самнамбулізм.

самнамбулізм, , м. (спец.).

Расстройства свядомасці, пры якім у сне чалавек аўтаматычна робіць звычайныя дзеянні, лунацізм.

|| прым. самнамбулічны, .

самота, , ж.

  1. Адзінота, знаходжанне ў адзіноцтве.

    • Застацца ў самоце.
  2. Стан, самаадчуванне самотнага; смутак, туга.

самотнік, , м.

  1. Манах, пустэльнік, які жыве ў скіце (уст.).

  2. перан. Чалавек, які пазбягае людзей, вядзе адасобленае жыццё.

|| ж. самотніца, .

|| прым. самотніцкі, .

самотнічаць, ; незак. (разм.).

Жыць на адзіноце, быць самотным.