Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пасплаўляць​2, ✂; зак.

Сплавіць усё, многае або ўсіх, многіх (гл. сплавіць).

пасплываць, ✂; зак.

Сплысці — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

пасплюшчваць, ✂; зак.

Сплюшчыць усё, многае (гл. сплюшчыць).

пасплятацца, ✂; зак.

Сплесціся — пра ўсё, многае.

пасплятаць, ✂; зак.

Сплесці ўсё, многае.

паспойваць, ✂; зак.

Прывучыць да п’янства.

  • Паспойвалі хлопцаў сябры.

паспорваць, ✂; зак.

  1. Адпароць, аддзяліць усё, многае.

    • П. нашыўкі.
  2. Палкай, шастом скінуць усё, многае.

    • П. гнёзды.

паспраўляць, ✂; зак.

Справіць усё, многае або ўсім, многім.

  • П. касцюмы.

паспрачацца, ✂; зак.

  1. гл. спрачацца.

  2. Уступіць у спрэчку, у спаборніцтва.

    • П. ў майстэрстве.
  3. Правесці які-н. час у спрэчцы.

    • Яна любіць п.

паспускаць, ✂; зак.

Спусціць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. сабак з прывязі.
  • П. ваду ў канаву.