Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паплавок, ✂, м.

  1. Лёгкі плаваючы прадмет, які прымацоўваецца да лёскі, да сеткі або трымаецца на якары.

    • П. вудачкі.
    • П. невада.
  2. Прыстасаванне, якое выкарыстоўваецца для надання плывучасці чаму-н. (род лодкі, прагумаваны мех, надзьмуты ветрам і пад.).

    • Мост на паплаўках.

|| прым. паплавочны, ✂ і паплаўковы, ✂.

паплесціся, ✂; зак.

Пайсці, не спяшаючыся або з намаганнем.

паплеціна, ✂, ж.

Прут, якім прымацоўваецца салома да латаў пры крыцці страхі.

паплечнік, ✂, м.

Таварыш па справе, саратнік.

  • Паплечнікі па барацьбе.

|| ж. паплечніца, ✂.

паплёт, ✂, м., зб.

Пруты, пры дапамозе якіх салома прывязваецца да латаў пры крыцці страхі саломай.

паплін, ✂, м.

Шаўковая, паўшаўковая або баваўняная тканіна з дробным папярочным рубчыкам.

|| прым. паплінавы, ✂.

паплысці, ✂ і паплыць, ✂; зак.

Пачаць плысці, пусціцца ўплаў.

  • Лодка паплыла ўніз па рацэ.
  • Паплылі гады за гадамі (перан.).

паповіч, ✂, м. (разм.).

Сын папа; чалавек, які паходзіць з духоўнага роду.

папойка, ✂, ж. (разм.).

Гулянка з багатай выпіўкай, п’янка.

папомніць, ✂; зак.

Надоўга запомніць (што-н. непрыемнае).

  • Папомніш, як з такімі звязвацца.