Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

панюх, , м.:

  • ні за панюх табакі (разм.) — ні за што, дарэмна (прапасці, загінуць).

панюшка, , ж.

Невялікая колькасць табакі, разлічаная на адзін нюх.

паняверка, , ж.

Сумненне, страта веры.

  • Годзе жыць у паняверцы!

паняволі, прысл.

Насуперак жаданню, незалежна ад яго.

  • Згадзіцца п.

паняты, , м. (афіц.).

Асоба, якая запрашаецца органамі ўлады ў якасці сведкі пры вобыску, вопісе маёмасці і пад.

  • Запрасіць панятых.

паняцце, , н.

  1. Лагічна аформленая думка аб прадмеце, з’яве, ідэя чаго-н.

    • П. прыбавачнай вартасці.
  2. Уяўленне, звесткі пра што-н.

    • Даць п. пра што-н.
    • Мець п. аб чым-н.
  3. звычайна мн. Спосаб, узровень разумення чаго-н.

    • Паводле нашых паняццяў усё гэта павінна быць па-іншаму.

|| прым. паняційны, .

паняць:

  • паняць моду (разм.) — панадзіцца, прывыкнуць да чаго-н. (непажаданага).

    • Паняў моду гуляць у карты.