Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падгатаваць, ✂; зак.

  1. Прыгатаваць загадзя.

    • П. стол для вячэры.
    • П. месца для будаўніцтва.
  2. чаго. Згатаваць у дадатак да наваранага раней.

    • П. кацялок клёцак.

падглеба, ✂, ж.

Слой грунту пад верхнімі слаямі глебы.

|| прым. падглебавы, ✂.

падгледзець, ✂; зак.

  1. гл. падглядаць.

  2. Употай разглядаючы, убачыць.

    • П. у дзірачку што-н.

|| незак. падглядаць, ✂ і падглядваць, ✂.

|| наз. падгляданне, ✂ і падглядванне, ✂.

падглядаць, ✂; незак.

  1. гл. падгледзець (у 2 знач.).

  2. Выбіраць мёд у пчол.

    • П. пчол.

|| наз. падгляд, ✂.

падгнілы, ✂.

Які падгніў.

  • Падгнілае бервяно.

падгнісці, ✂ і падгніць, ✂; зак.

Зрабіцца гнілым знізу або крыху, злёгку згнісці.

  • Дрэва падгніло.
  • Падлога падгніла.

|| незак. падгніваць, ✂.

падгрупа, ✂, ж.

Падраздзяленне, частка групы.

|| прым. падгрупавы, ✂.

падгрэбці, ✂; зак.

Грабучы, сабраць у кучу.

  • П. сена.

|| незак. падграбаць, ✂.

падгузак, ✂, м.

Кавалак тканіны, які падсцілаецца грудному дзіцяці пад ніжнюю частку цела.

падгуляць, ✂; зак. (разм.).

Ап’янець пры выпіўцы.