Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

павыплачваць, ✂; зак.

Выплаціць усё, многае.

  • П. пенсіі.
  • П. надбаўку.

павыплятаць, ✂; зак.

Выплесці ўсё, многае.

  • П. стужкі з кос.

павыполваць, ✂; зак.

Выпалаць усё, многае.

  • П. пустазелле.
  • П. грады.

павыпрасоўваць, ✂; зак.

Выпрасаваць, адпрасаваць усё, многае.

  • П. кашулі.

павыпраўляць​1, ✂; зак.

Выправіць усё, многае.

  • П. памылкі ў дыктанце.

павыпраўляць​2, ✂; зак.

Выправіць, адправіць куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. дзяцей у школу.
  • П. камбайны ў поле.

павыпускаць, ✂; зак.

Выпусціць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. птушак на волю.

павыпыльваць, ✂; зак.

Выпыліць усё, многае.

  • П. коўдры.

павыпытваць, ✂; зак.

Выпытаць усё, многае.

  • П. сакрэты.

павырабляць, ✂; зак.

Вырабіць усё, многае.

  • П. усе скуры.
  • П. вугальныя разрэзы.
  • П. у гразь адзенне.