Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паасушваць, ✂; зак.

Асушыць усё, многае.

  • П. балоты.

паатрасаць, ✂; зак.

Атрэсці ўсё або вялікую колькасць чаго-н.

  • П. усе яблыкі.

паатручвацца, ✂; зак.

Атруціцца — пра ўсіх, многіх.

  • П. грыбамі.

паатручваць, ✂; зак.

Атруціць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. тараканаў.

паацярэбліваць, ✂; зак.

Ацерабіць усё, многае.

  • П. сучча.

паачышчаць, ✂; зак.

Ачысціць усё, многае.

  • П. насенне.

пабагацець, ✂; зак.

Стаць багацейшым.

  • Пабагацею і спраўлю новы гарнітур.

пабадзяцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Пацягацца; павандраваць.

    • П. па свеце.
  2. Пахадзіць, паблукаць без пэўнай мэты.

    • П. па базары.

пабароцца, ✂; зак.

Аказваць супраціўленне каму-н. у барацьбе на працягу якога-н. часу.

пабароць, ✂; зак.

Перамагчы праціўніка ў спартыўнай барацьбе.

  • П. вядомага барца.