Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паліва​1, ✂, н.

Гаручае рэчыва, якое дае цяпло і з’яўляецца крыніцай атрымання энергіі.

  • Цвёрдае п. (дровы, вугаль).
  • Вадкае п. (нафта).

|| прым. паліўны, ✂.

  • Паліўныя рэсурсы.

паліва​2, ✂, ж. (спец.).

Шклопадобная маса, якой пакрываюць керамічныя вырабы.

|| прым. паліўны, ✂.

паліваны, ✂.

Пакрыта палівай.

  • П. збанок.

палівачка, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і лейка (у 2 знач.).

палігамія, ✂, ж. (спец.).

Форма шлюбу ў некаторых плямён і народаў, пры якой мужчына можа мець некалькі жонак, мнагашлюбнасць.

|| прым. палігамны, ✂.

паліглот, ✂, м.

Чалавек, які ведае многа моў.

Ф. Скарына быў паліглотам.

палігон, ✂, м.

Вялікі спецыяльна абсталяваны ўчастак сушы або мора для выпрабавання розных відаў зброі, для баявых вучэнняў.

  • Артылерыйскі п.
  • Вучэбны п.

|| прым. палігонны, ✂.

паліграфіст, ✂, м.

Спецыяліст па паліграфіі.

|| ж. паліграфістка, ✂.

паліграфія, ✂, ж.

Галіна тэхнікі, прамысловасць, якая занята друкаваннем кніг, газет і пад.

|| прым. паліграфічны, ✂.

паліклініка, ✂, ж.

Медыцынская ўстанова з урачамі розных спецыяльнасцей для тых хворых, якія прыходзяць сюды або для дапамогі дома.

  • Раённая п.
  • Дзіцячая п.

|| прым. паліклінічны, ✂.