Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

палачкападобны, .

Які па форме нагадвае палачку, кароткую рыску.

  • Палачкападобныя бактэрыі.

палаш, , м.

Халодная ручная зброя з доўгім прамым клінком.

|| прым. палашны, .

палеа...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да старажытных эпох, да глыбокай старажытнасці, напр. палеаазіяты, палеаазіяцкі;
  • 2) які мае адносіны да палеанталогіі, палеанталагічны, напр. палеабатаніка, палеазаалогія;
  • 3) які мае адносіны да вывучэння глыбокай старажытнасці, напр. палеапаталогія, палеарэнтгеналогія, палеафіталогія.

палеаграфія, , ж.

Навука аб развіцці пісьменства і старажытных рукапісах, мэта якой вызначыць час і месца іх узнікнення паводле знешняга выгляду і пісьма.

|| прым. палеаграфічны, .

палеазаўр, , м.

Вялізная выкапнёвая яшчарка.

палеазойскі, :

  • палеазойская эра (спец.) — эра геалагічнай гісторыі Зямлі, якая суадносіцца з існаваннем старажытнейшай групы адкладаў горных парод.

палеаліт, , м.

Ранні перыяд каменнага веку (да 10 тысячагоддзя да н.э.).

|| прым. палеалітычны, .

палеанталогія, , ж.

Навука аб акамянелых выкапнёвых жывёлінах і раслінах.

|| прым. палеанталагічны, .

палеантолаг, , м.

Спецыяліст па палеанталогіі.

палевы, .

Бледна-жоўты з ружовым адценнем.