Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паўтарэнне, ✂, н.

  1. гл. паўтарацца, -ць.

  2. мн. -яў. Месца, з’ява, што паўтараюцца ў чым-н.

    • У рамане сустракаюцца паўтарэнні.

паўтлусты, ✂, (спец.).

Сярэдняй таўшчыні паміж тлустым і светлым (пра шрыфт).

паўтон, ✂, м.

  1. Адзінка вымярэння музычных інтэрвалаў — найменшая адлегласць паміж гукамі па вышыні.

  2. Пераход ад светлага, яркага тону, колеру да цёмнага.

паўтоптваць, ✂; зак.

Утаптаць усё, многае.

  • П. лісце ў зямлю.

паўторны, ✂.

Які ўяўляе сабой паўтарэнне, другаразовы.

  • Паўторнае ворыва.
  • Паўторнае захворванне.

|| наз. паўторнасць, ✂.

паўтульваць, ✂; зак.

Утуліць усё, многае.

  • П. галовы ў каўняры.

паўтыкацца, ✂; зак.

Уткнуцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • Стрэлы паўтыкаліся ў зямлю.

паўтыкаць, ✂; зак.

Уткнуць усё, многае.

  • П. тычкі ў зямлю.

паўустаў, ✂, м.

Адзін з тыпаў пісьма старажытных грэчаскіх і славянскіх рукапісаў, сярэдні паміж уставам і скорапісам.

|| прым. паўустаўны, ✂.

паўфабрыкат, ✂, м.

Выраб, які мае патрэбу ў далейшай, канчатковай апрацоўцы.

  • Мясныя паўфабрыкаты.

|| прым. паўфабрыкатны, ✂.