Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

параны, ✂.

  1. Прыгатаваны парай.

    • Параная бульба.
  2. Гатаваны (пра малако).

    • Паранае малако.

парапет, ✂, м.

Невысокая агароджа ўздоўж моста, набярэжнай вуліцы.

|| прым. парапетны, ✂.

парапсіхалогія, ✂, ж. (спец.).

Вывучэнне гіпатэтычнай магчымасці непасрэдна перадаваць на адлегласць інфармацыю аб нервова-псіхалагічным стане аднаго чалавека другому.

|| прым. парапсіхалагічны, ✂.

парапсіхолаг, ✂, м.

Той, хто займаецца парапсіхалогіяй.

парасілавы, ✂, (спец.).

Які мае адносіны да ператварэння цеплавой энергіі пары​2 ў механічную.

  • Парасілавая ўстаноўка (паравы кацёл і рухавік).

парасіцца, ✂; незак.

Пра свінню: нараджаць, прыводзіць парасят.

|| зак. апарасіцца, ✂.

параскалупваць, ✂ і параскалупліваць, ✂; зак.

Раскалупаць усё, многае.

  • П. ранкі.

параскарчоўваць, ✂; зак.

Раскарчаваць усё, многае.

параскідаць, ✂ і параскідваць, ✂; зак.

Раскідаць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. адзенне.

параскладаць, ✂ і параскладваць, ✂; зак.

Раскласці, разлажыць усё, многае.

  • П. паперы на стале.