Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

палохаць, ✂; незак.

Наводзіць страх, боязь.

|| зак. спалохаць, ✂ і напалохаць, ✂.

|| наз. палоханне, ✂.

палоць, ✂; незак.

Ачышчаць ад пустазелля або выдаляць яго адкуль-н.

  • П. грады.
  • П. макрыцу.

|| зак. выпалаць, ✂.

|| наз. поліва, ✂.

|| прым. палольны, ✂.

палтус, ✂, м.

Паўночная прамысловая рыба сямейства камбалавых.

|| прым. палтусавы, ✂.

палуба, ✂, ж.

Гарызантальнае перакрыцце ў корпусе судна.

  • Верхняя, ніжняя п.
  • Выйсці з каюты на палубу.

|| прым. палубны, ✂.

палуда, ✂, ж.

Тонкі слой волава, якім пакрываюць паверхню металічных вырабаў для засцярогі ад іржы, акіслення.

палуднаваць, ✂; незак.

Тое, што і абедаць.

|| зак. папалуднаваць, ✂.

палукаш, ✂, м.

Плецены кораб, які ўстаўляецца ў драбіны воза або сані.

палукашак, ✂, м.

Тое, што і палукаш.

палундра, выкл.

Вокрык, які перасцерагае аб небяспецы (першапачаткова ў маракоў і пажарных: папярэджанне аб небяспецы, якая зыходзіць ад прадмета, што падае зверху).

палутарка, ✂, ж. (разм.).

Грузавая машына грузападымальнасцю 1,5 тоны.