Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падгаіцца, ; зак.

Крыху загаіцца.

  • Рана падгаілася.

|| незак. падгойвацца, .

падгаіць, ; зак.

Крыху загаіць.

  • П. раненую руку.

|| незак. падгойваць, .

падгалісты, .

  1. З доўгімі нагамі, цыбаты.

    • П. юнак.
  2. Высокі, тонкі (пра дрэвы, расліны).

    • Падгалістая хвоя.

|| наз. падгалістасць, .

падгаліць, ; зак.

Пагаліць з бакоў, па краях, падбрыць.

|| незак. падгольваць, .

падгалосак, , м.

  1. Голас, які суправаджае асноўны голас у спевах (спец.).

  2. перан. Той, хто ўгодліва паўтарае чые-н. словы, думкі (пагард.).

    • Ажылі паклёпнікі і іх падгалоскі.

|| прым. падгалосачны, .

  • Падгалосачнае спяванне.

падгалоўнік, , м.

Прыстасаванне, якое робіць вышэйшым узгалоўе ў ложку, на крэслах у цырульнях, зубаўрачэбных кабінетах.

  • Падняць п.

падгарнуць, ; зак.

  1. Загнуць, падагнуць знізу ці пад ніз.

    • П. посцілку пад сяннік.
  2. Грабучы, сабраць у адным месцы або наблізіць да чаго-н.

    • П. сена.

|| незак. падгортваць, .

падгародны, .

Які знаходзіцца каля самага горада.

  • Падгародныя калгасы.

падгарэлы, .

Які падгарэў, абгарэў знізу пры пячэнні, смажанні.

  • Падгарэлая бульба.

падгарэць, ; зак.

Абгарэць, занадта падпячыся знізу.

  • Пірог падгарэў.

|| незак. падгарваць, .