Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запрыгоніць, ✂; зак. (уст.).

Зрабіць прыгонным, закабаліць.

|| незак. запрыгоньваць, ✂.

|| наз. запрыгоньванне, ✂.

запрымеціць, ✂; зак. (разм.).

Заўважыць, прымеціць.

  • З. знаёмага ў натоўпе.

запрэжка, ✂, ж.

  1. Некалькі коней, сабак, аленяў і пад., запрэжаных у адну вупраж.

    • З. сабак.
    • У адной запрэжцы (таксама перан. у пастаянных і цесных рабочых адносінах; разм.).
  2. Вупраж, збруя.

◊

  • Хадзіць у запрэжцы — рабіць адну пэўную работу.

запудрыць, ✂; зак.

Пакрыць пудрай (каб зрабіць што-н. незаўважным).

  • З. вяснушкі.

|| незак. запудрываць, ✂.

запужаны, ✂.

Палахлівы ад частых пагроз.

  • Запужанае кацяня.
  • З. выгляд.

|| наз. запужанасць, ✂.

запужаць, ✂; зак.

Частымі пагрозамі зрабіць палахлівым.

  • З. дзіця.

|| незак. запужваць, ✂.

запунсавець, ✂; зак.

  1. Зрабіцца пунсовым.

    • Шчокі ў дзяўчыны запунсавелі.
  2. Вылучыцца сваім пунсовым колерам, паказацца (пра што-н. пунсовае).

    • У траве запунсавелі суніцы.

запуставаць, ✂; зак.

  1. Прыйсці ў стан заняпаду.

  2. Абязлюдзець, апусцець (пра жыллё).

    • Запуставала вёска.

запусцелы, ✂.

Закінуты, запушчаны, апусцелы.

  • З. сад.
  • Запусцелая хата.

|| наз. запусцеласць, ✂.

запусценне, ✂, н.

Стан запусцелага, заняпаду.

  • Хата ў запусценні.
  • Поўнае з.