Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

палавы, .

Які мае бледна-жоўты колер.

  • Збажына ўжо стала палавой.

паладзіць, ; зак.

Прыйсці да ладу, наладзіць узаемаразуменне, магчымасць сумеснага жыцця, дзейнасці.

  • П. з суседзямі.

палажэнне, , н.

  1. Звод правіл, законаў, якія датычацца чаго-н.

    • П. аб выбарах.
  2. Навуковае сцверджанне, сфармуляваная думка.

    • Асноўныя палажэнні кнігі.

паланізаваць, ; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) польскім па мове, звычаях.

|| наз. паланізацыя, .

паланізм, , м.

Слова або выраз, запазычаныя з польскай мовы або пабудаваныя паводле польскага ўзору.

паланіць, ; зак. і незак.

  1. Узяць (браць) у палон (высок. і уст.).

    • П. варожую армію.
  2. перан. Зачараваць (зачароўваць), захапіць (захапляць).

    • П. чароўным голасам.

|| наз. паланенне, .

паланкін, , м.

На Усходзе: сродак перамяшчэння ў выглядзе ўмацаванага на доўгіх шастах крытага крэсла або ложа, якое пераносіцца насільшчыкамі.

паланцін, , м.

Футравая або аксамітавая жаночая наплечная накідка, а таксама вялікая і шырокая хустка.

  • Сабаліны п.

|| прым. паланцінавы, .

паланэз, , м.

Польскі ўрачысты танец-шэсце, а таксама музыка ў яго рытме.

палас, , м.

Двухбаковы дыван без ворсу.

|| прым. паласны, .