Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зачахлы, ✂.

  1. Змарнелы, хваравіты.

    • З. чалавек.
  2. Які зачах, слаба расце, завялы.

    • Зачахлае дрэва.

|| наз. зачахласць, ✂.

зачацце, ✂, н.

Зараджэнне плода, пачатак цяжарнасці.

зачаць, ✂; зак.

  1. Распачаць (разм.).

    • З. будаўніцтва.
  2. Даць пачатак жыцця каму-н. (уст.).

    • З. дзіця.

|| незак. зачынаць, ✂.

зачос, ✂, м.

Зачасаная, звычайна назад, пасма валасоў.

  • Валасы з прыгожым зачосам.

зачумлены, ✂.

Заражаны чумой.

  • Уцякаць, як ад зачумленага (наз.).

зачын, ✂, м.

  1. Пачатак чаго-н., пачын (разм.).

    • Зрабіць з. у якой-н. справе.
  2. Традыцыйны пачатак (у творах народнай паэзіі).

    • З. быліны.

|| прым. зачынны, ✂.

зачынальнік, ✂, м.

Той, хто пачынае якую-н. справу, пачынальнік.

  • Скарына — з. усходнеславянскага кнігадрукавання.

|| ж. зачынальніца, ✂.

|| прым. зачынальніцкі, ✂.

зачыніць, ✂; зак.

  1. Пакрыць векам.

    • З. скрыню.
  2. Злучыць створкі для спынення доступу, пранікнення ў сярэдзіну каго-, чаго-н.

    • З. дзверы.
    • З. хату.
  3. Змясціўшы куды-н., заперці на замок.

    • З. дзяцей у хаце.

◊

  • Свет зачыніць каму (разм.) — перашкодзіць нармальнаму, спакойнаму жыццю.

  • Як зачыніць — поўна.

|| незак. зачыняць, ✂.

|| звар. зачыніцца, ✂.

|| незак. зачыняцца, ✂.

зачыншчык, ✂, м.

Той, хто пачынае што-н. (звычайна непрыстойнае).

  • З. бойкі.

|| ж. зачыншчыца, ✂.

|| прым. зачыншчыцкі, ✂.

зачырванецца, ✂; зак.

  1. Тое, што і зачырванець.

  2. Пачырванець ад сораму, збянтэжанасці.

    • Дзяўчына зачырванелася.