Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пакоўзацца, ; зак.

Правесці некаторы час, коўзаючыся.

  • П. на лёдзе.

пакоўка, , ж. (спец.).

Загатоўка, апрацаваны каваннем або штампаваннем кавалак металу.

|| прым. паковачны, .

пакоўны, .

Ёмісты, здольны многа змясціць чаго-н.

  • П. куфар.

|| наз. пакоўнасць, .

пакоша, , ж.

Скошаная сенажаць.

|| прым. пакошавы, .

пакража, , ж.

  1. гл. красці.

  2. Украдзеная рэч.

    • Адшукаць пакражу.

пакрапаць, ; зак.

Выпасці (пра дробны дождж).

  • Дождж пакрапаў і перастаў.

пакрапваць, ; незак.

Злёгку, з перапынкамі крапаць (пра дождж).

  • Стаў п. дождж.

пакрасці, ; зак.

Украсці ўсё, многае.

  • Многа рэчаў пакралі.

пакручасты, .

  1. Які мае многа крутых звілін.

    • Пакручастая рака.
  2. Які звіваецца; не прамы.

    • П. плюшч.

|| наз. пакручастасць, .

пакрыкваць, ; незак.

Злёгку час ад часу крычаць (у 1 і 3 знач.).

  • Недзе ў гушчары пакрыкваў драч.
  • Фурманы пакрыквалі на коней.