Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

захоўвацца, ✂; незак.

  1. гл. захавацца.

  2. Знаходзіцца дзе-н. на захаванні.

    • Грошы захоўваюцца ў ашчадным банку.

захоўваць, ✂; незак.

  1. гл. захаваць.

  2. Трымаць дзе-н., каб зберагчы ад пашкоджання, псавання.

    • З. бульбу ў склепе.

захоўны, ✂ (афіц.).

Які гарантуе цэласнасць, захаванасць чаго-н.

  • Захоўная распіска.

|| наз. захоўнасць, ✂.

захраснуць, ✂; зак. (разм.).

  1. Забіцца, закупорыцца чым-н.

    • Ракавіна захрасла.
  2. Засесці дзе-н., у чым-н.

    • Костка захрасла ў горле.

захрыбетнік, ✂, м. (разм.).

Дармаед, чалавек, які жыве чужой працай.

|| ж. захрыбетніца, ✂.

|| прым. захрыбетніцкі, ✂.

зацалаваць, ✂; зак. (разм.).

Пакрыць мноствам пацалункаў.

  • З. дзіця.

|| незак. зацалоўваць, ✂.

зацвердзіць, ✂; зак.

Канчаткова ўстанавіць, прыняць, афіцыйна аформіць.

  • З. праект.
  • З. на пасаду дырэктара.

|| незак. зацвярджаць, ✂.

|| наз. зацвярджэнне, ✂.

зацвілы, ✂.

Які пакрыўся цвіллю, заплеснелы.

  • З. хлеб.

|| наз. зацвіласць, ✂.

зацвісці, ✂; зак.

Пачаць цвісці.

  • Зацвілі ружы.

|| незак. зацвітаць, ✂.

зацвярдзелы, ✂.

  1. Які стаў цвёрдым.

    • Зацвярдзелая зямля.
  2. Пра зычныя гукі: які вымаўляецца заўсёды цвёрда (беларускія гукі «дж», «ж., «р», «ц», «ч», «ш»).

    • Зацвярдзелыя зычныя.