Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

параліч, ✂, м.

Хвароба, якая пашкоджвае нервовую сістэму і пры якой асобныя органы або частка цела трацяць здольнасць да адвольных рухаў.

  • П. ног.
  • Разбіты паралічом.

|| прым. паралічны, ✂.

паралон, ✂, м.

Лёгкі і эластычны сінтэтычны матэрыял.

  • Паліто на паралоне.

|| прым. паралонавы, ✂.

паралюш, ✂, м. (разм.).

Тое, што і параліч.

|| прым. паралюшны, ✂.

параметр, ✂, м. (спец.).

Велічыня, што характарызуе якую-н. асноўную ўласцівасць устройства, сістэмы, машыны або з’явы, працэсу.

  • Параметры лазернай устаноўкі.

паранджа, ✂, ж.

Шырокі халат з валасяной сеткай, што закрывае твар, без якой мусульманская рэлігія не дазваляе жанчынам паяўляцца перад чужымі людзьмі.

паранены, ✂.

Які мае рану.

  • Параненыя байцы.
  • Даглядаць параненых (наз.).

параніць, ✂; зак.

  1. Нанесці рану каму-н., раніць каго-, што-н. Яго параніла асколкам снарада (безас.).

    • П. руку.
    • П. душу каму-н. (перан.).
  2. Раніць усіх, многіх або нанесці раны каму-н. у многіх месцах.

    • П. усё цела.

паранка, ✂, ж. (разм.).

  1. Запраўленая паранай бульбай ці мукой і завараная кіпнем сечка або мякіна на корм жывёле.

    • Зрабіць паранкі карове.
  2. Параная бульба ў лушпінах.

параноік, ✂, м.

Чалавек, хворы на паранойю.

паранойя, ✂, ж.

Хранічнае душэўнае захворванне, якое характарызуецца ўстойлівым трызненнем.

|| прым. паранаічны, ✂.