Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

папераразаць, ✂ і паперарэзваць, ✂; зак.

Перарэзаць усё, многае або ўсіх, многіх.

паперасаджваць, ✂; зак.

Перасадзіць усіх, многіх або усё, многае.

паперасушваць, ✂; зак.

Перасушыць усё, многае.

  • П. бялізну.

паперачытваць, ✂; зак.

Перачытаць усё, многае.

  • П. праграмныя творы.

паперашываць, ✂; зак.

Перашыць усё, многае.

  • П. гузікі.

паперка, ✂, ж.

  1. гл. папера.

  2. Лісток паперы (у 1 знач.).

  3. Папяровы грашовы знак (разм.).

паперці, ✂; зак. (разм.).

  1. Пачаць перці.

  2. Выгнаць, груба прагнаць.

    • Лайдака паперлі з работы.

пап’е-машэ, нескл., м.

Папяровая маса, змешаная з клеем, гіпсам, з якой шляхам прасавання вырабляюць розныя прадметы.

  • Вырабы з п.

папіваць, ✂; незак.

  1. Піць патроху.

    • Сядзяць, каву папіваюць.
  2. Пакрыху, але не часта піць спіртное, п’янстваваць (разм.).

    • Пачаў п.

папікнуць, ✂; зак.

Выказаць каму-н. незадавальненне, дакор, папракнуць.

  • Настаўнік папікнуў вучня за легкадумнасць.

|| незак. папікаць, ✂.