Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падвязка, ✂, ж.

Тасьма, рызінка для падвязвання панчох.

|| прым. падвязачны, ✂.

падвялы, ✂.

Які падвяў.

  • Падвялая трава.

падвянечны, ✂.

Прызначаны для вянчання, які надзяваецца ў час вянчання.

  • П. ўбор.

падвярнуцца, ✂; зак.

  1. Вывіхнуцца, аказацца пашкоджаным (пра ногі, рукі).

    • Нага падвярнулася.
  2. перан. Выпадкова сустрэцца, аказацца побач або выпасці, прыйсціся на чыю-н. долю (разм.).

    • Падвярнуўся знаёмы.
    • Падвярнуўся зручны момант.

|| незак. падварочвацца, ✂.

падвярнуць, ✂; зак.

  1. Вернучы, падлажыць пад каго-, што-н., падгарнуць.

    • П. ямчэй падушку пад галаву.
  2. Няёмка падагнуўшы, пашкодзіць, вывіхнуць.

    • П. нагу.
  3. Падварушыць, крыху павярнуць.

    • П. сена.
  4. Аб раптоўным адчуванні млоснасці, болю.

    • Падвярнула пад грудзі (безас.).

|| незак. падварочваць, ✂.

падвячорак, ✂, м. (разм.).

  1. Яда паміж абедам і вячэрай; полудзень.

    • Пайсці на п.
  2. Ежа для спажывання ў гэты час.

    • З’есці п.

|| прым. падвячоркавы, ✂.

падвячоркаваць, ✂; незак. (разм.).

Лёгка перакусваць паміж абедам і вячэрай.

|| зак. пападвячоркаваць, ✂.

падгаварыць, ✂; зак.

Падвучыць зрабіць што-н., падбухторыць на што-н.

  • Яго падгаварылі на гэты ўчынак.

|| незак. падгаворваць, ✂ і падгаварваць, ✂.

|| наз. падгавор, ✂ і падгаварванне, ✂.

падгадаваць, ✂; зак.

Даць падрасці каму-, чаму-н.

  • П. дзяцей.
  • П. дрэвы ў садзе.

|| незак. падгадоўваць, ✂.

падгадзіць, ✂; зак. (разм.).

Нарабіць чаго-н. кепскага, гадкага каму-н., нашкодзіць.

  • П. суседу.

|| незак. падгаджваць, ✂.