Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

павыломліваць, ✂ і павыломваць, ✂; зак.

Выламаць што-н. у многіх месцах або ўсё, многае.

  • П. дзверы.

павылоўліваць, ✂; зак.

Вылавіць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. рыбу.
  • П. бярвенне з ракі.

павылушчваць, ✂; зак.

Вылушчыць усё, многае.

  • П. фасоль са стручкоў.

павылятаць, ✂; зак.

Вылецець — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • Птушкі павыляталі са сваіх гнёздаў.
  • Ад выбуху павыляталі шыбы.

павымазвацца, ✂; зак.

Вымазацца, запэцкацца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • Дзеці павымазваліся глінай.

павымалочваць, ✂; зак.

Вымалаціць усё, многае.

  • П. зерне са снапоў.

павымаць, ✂; зак.

Выняць адно за другім усё, многае.

  • П. рэчы з чамадана.

павыміраць, ✂; зак.

Вымерці — пра ўсіх, многіх.

  • Паўзуны буйных памераў даўно павыміралі.

павымошчваць, ✂; зак.

Вымасціць, замасціць усё, многае.

  • П. вуліцы.

павымывацца, ✂; зак.

Вымыцца — пра ўсіх, многіх.

  • Падарожнікі павымываліся.