Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паадшукваць, ; зак.

Адшукаць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. сваякоў.
  • П. згубленыя рэчы.

паакучваць, ; зак.

  1. Акучыць усё, многае.

    • П. бульбу.
  2. Акучваць некаторы час.

    • П. да паўдня.

паападаць, ; зак.

Апасці — пра ўсё, многае.

  • Лісце паападала з дрэў.

паапранацца, ; зак.

Апрануцца — пра ўсіх, многіх.

  • Госці паапраналіся і паехалі.

паапранаць, ; зак.

  1. Апрануць, забяспечыць вопраткай усіх, многіх.

    • Цёпла п. дзяцей.
  2. Надзець на сябе многа чаго-н.

    • П. на сябе ўсё новае.

паапускаць, ; зак.

  1. Апусціць усё, многае або ўсіх, многіх.

    • П. крылы.
  2. Павыкрэсліваць у тэксце (непатрэбныя цытаты).

паапухаць, ; зак.

Апухнуць, ацячы — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

  • Ногі паапухалі.

паапякаць, ; зак.

Апячы ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. рукі.

паараць, ; зак.

  1. Узараць усё, многае.

    • П. усе палеткі.
  2. Араць некаторы час.

    • П. да паўдня.

паарфаваць, ; зак.

  1. Ачысціць арфай усё або вялікую колькасць чаго-н.

    • П. усё збожжа.
  2. Арфаваць некаторы час.

    • П. некалькі гадзін.