Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запраўка, , ж.

  1. гл. заправіць, -цца.

  2. Прыправа да стравы, заправа (разм.).

    • Страва без запраўкі.

запраўляць, ; незак.

  1. гл. заправіць.

  2. чым. Кіраваць, верхаводзіць дзе-н. (разм.).

    • Усім у доме запраўляе гаспадыня.

запраўшчык, , м.

Той, хто запраўляе машыну, прыбор і пад.

  • Самалёт-з.

запрацавацца, ; зак.

  1. Стаміцца ад працяглай або цяжкай работы.

    • Ты, я бачу, тут зусім запрацаваўся.
  2. Захапіўшыся работай, забыцца пра час.

    • З. да глыбокай ночы.

запрацаваць1, ; зак. (разм.).

Зарабіць працай.

  • З. пяцьсот тысяч рублёў.

|| незак. запрацоўваць, .

запрацаваць2, ; зак.

Пачаць працаваць.

  • Машына запрацавала.

запрашальны, .

Які выражае запрашэнне.

  • З. жэст.
  • З. білет.

запрашэнне, , н.

  1. гл. запрасіць.

  2. Пісьмо, запіска з просьбай з’явіцца куды-н., прыняць удзел у чым-н.

    • Разаслаць запрашэнні.

запруда, , ж.

  1. Найпрасцейшая плаціна ў выглядзе насыпу, якая перагароджвае цячэнне ракі.

  2. Загачаны вадаём.

|| прым. запрудны, .

запрудзіць, ; зак.

  1. Перагарадзіць запрудай.

    • З. раку.
  2. перан. Запоўніць сабой якую-н. прастору (разм.).

    • Людзі запрудзілі ўвесь двор.

|| незак. запруджваць, .