Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пай, , м.

Доля, якая ўносіцца ў агульную справу асобным яе ўладальнікам.

  • Уступны п.
  • Кааператыўны п.

|| прым. паявы, .

пайменны, .

Які ўтрымлівае пералік імён; які робіцца па імёнах.

  • П. спіс.
  • Пайменнае галасаванне.
  • Назваць усіх пайменна (прысл.).

пайсці, ; зак.

Пачаць ісці (паводле ўсіх знач. дзеясл. «ісці»).

  • Хлопчык пайшоў (пачаў хадзіць).
  • Пайшоў прэч! (выбірайся).

  • Калі на тое пайшло (разм.) — калі ўжо так трэба, калі так неабходна.

  • Так не пойдзе (разм.) — так, пры такой умове нічога не атрымаецца, не выйдзе.

пайшчык, , м.

Уладальнік паю.

  • П. кааператыўнага таварыства.

|| ж. пайшчыца, .

|| прым. пайшчыцкі, .

пак1, , м.

Стос, вязка пэўных прадметаў.

  • П. газет.

пак2, , м. (спец.).

Шматгадовы палярны лёд.

|| прым. пакавы, .

пакаваць, ; незак.

Складаць і звязваць у пак, вузел.

  • П. кнігі для перасылкі.

|| зак. запакаваць, , спакаваць, і упакаваць, .

|| наз. упакоўка, і упакоўванне, .

|| наз. пакаванне, і пакоўка, .

|| прым. пакавальны, .

пакаёвы, .

  1. гл. пакой.

  2. Хатні, звязаны са знаходжаннем у жылым памяшканні.

    • Пакаёвыя кветкі.
    • П. сабака (не дваровы).
    • Пакаёвая тэмпература (звычайная для жылога памяшкання).

пакаёўка, , ж.

Служанка, якая прыбірае пакоі і выконвае некаторыя інш. работы.

  • Багатыя людзі наймаюць пакаёвак.

паказальнік, , м.

  1. Надпіс, стрэлка, прыбор ці іншае прыстасаванне, якое паказвае што-н.

    • П. дарог.
    • Светлавы п.
    • П. скорасці.
  2. Даведачныя кнігі або даведачны спіс у кнізе.

    • Бібліяграфічны п.
    • Чыгуначны п.