Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

затынкаваць, ; зак.

Пакрыць тынкам.

|| незак. затынкоўваць, .

затычка, , ж.

Тое, чым затыкаюць што-н.

  • Драўляная з.
  • Ад усіх дзірак або бочак з. (прымаўка пра чалавека, якога пастаянна скарыстоўваюць для замены каго-н., выканання розных даручэнняў і пад. або які любіць умешвацца не ў свае справы ці прымаць удзел ва ўсім).

заўвага, , ж.

  1. Кароткае меркаванне наконт чаго-н.

    • Трапная з.
    • Заўвагі рэцэнзентаў.
  2. Вымова, указанне на памылку.

    • Строгая з.
  3. Дадатковая заметка, тлумачэнне да тэксту.

    • Падрадковыя заўвагі.

заўважацца, ; незак.

Назірацца, выяўляцца.

  • Пры некаторых хваробах заўважаецца рэзкае павышэнне тэмпературы.

заўважыць, ; зак.

  1. каго-што і са злуч. уступальны. «што», «як». Убачыць, падмеціць, выявіць.

    • З. агеньчык удалечыні.
    • З., што слухачы стаміліся.
    • Не заўважылі, як даехалі да вёскі.
  2. Адзначыць, запомніць па якіх-н. прыметах.

    • З. месца ў кустах, дзе ляжаў ранены.
  3. Сказаць што-н., уставіць у размову.

    • “Яно так і ёсць на самай справе”, — заўважыў старшыня.

|| незак. заўважаць, .

заўдавець, ; зак. (разм.).

Стаць удавой, удаўцом, аўдавець.

заўжды, прысл.

Тое, што і заўсёды.

заўзяты, .

  1. Які з захапленнем займаецца чым-н., аддаецца чаму-н. або напорысты, упарты.

    • З. паляўнічы.
    • Ён быў чалавек з.: што ні задумае, даб’ецца.
  2. Які выконваецца з запалам, напружаны.

    • Заўзятая праца.
    • Заўзятая бойка.

|| наз. заўзятасць, .

заўсёдны, .

Які бывае заўсёды, пастаянны, звычайны.

  • З. госць.
  • Заўсёдныя клопаты.

заўсёды, прысл.

У любы час, пастаянна.

  • З. гатоў.