Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

папералазіць, ✂; зак.

Пералезці — пра ўсіх, многіх.

  • П. цераз плот.

папералятаць, ✂; зак.

Пералятаць — пра ўсіх, многіх.

  • Куры папераляталі цераз плот.

папераменна, прысл.

Змяняючы адзін другога, па чарзе.

  • Чытаць п.

папераніцоўваць, ✂; зак.

Пераніцаваць усё, многае.

  • П. адзенне.

папераносіць, ✂; зак.

Перанесці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. дровы пад павець.

паперапальваць, ✂; зак.

Перапаліць усё, многае.

паперапаўзаць, ✂; зак.

Перапаўзці — пра ўсіх, многіх.

  • Чэрві паперапаўзалі з дрэў на сцяну.
  • Па-пластунску п. дарогу.

паперапісваць, ✂; зак.

Перапісаць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. усіх прысутных.

папераплываць, ✂; зак.

Пераплысці — пра ўсіх, многіх.

  • Усе папераплывалі раку.

папераплятаць, ✂; зак.

Пераплесці усё, многае.

  • П. часопісы.